Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 142 человека

Літаратурна- музычная вечарына прысвечаная памяці У. Караткевіча

Дата: 16 февраля 2021 в 15:58, Обновлено 16 февраля 2021 в 16:02
411 просмотров

          

                                                 Быў. Ёсць Буду.

          Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. У 2021-м яму магло б споўніцца 92 гады. Але лёсам аўтару многіх хрэстаматыйных твораў было наканавана даволі кароткае зямное жыццё. Гэта, безумоўна, не азначае, што яно скончылася. Бо людзі жывыя, пакуль мы іх памятаем.

        З гэтай нагоды 30 студзеня ў сценах нашай гімназіі прайшла літатурна-музычная гасцёўня          "Быў. Ёсць Буду.". Спачатку наведвальнікам была паказана прэзентацыя, якая павінна была падкрэсліць, што ў кожнага свой Уладзімір Караткевіч. Вучні ўбачылі шмат рэдкіх фатаграфій і папоўнілі свае ўяўленні аб непаўторным абліччы пісьменніка зямлі беларускай. 

          Каб яшчэ болей замацаваць вобраз пісьменніка ў памяці вучняў,  гледачам была прадстаўлена крыжаванка па творчасці Караткевіча. Удзельнікі гасцёўні з незвычайнай цікавасцю падоўжылі знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Уладзіміра Караткевіча. Вучні дзявятых - адзінаццатых класаў падрыхтавалі і прадэкламавалі ўрыўкі з твораў пісьменніка, з якімі яшчэ раней пазнаёміліся ў школе.  Таксама была аформлена  кніжная выстава , якая стала выдатнай рэкламай зборнікаў для чытання.  Гэта свайго роду акцыя па прыцягненні падрастаючых чытачоў да кнігі і чытання. У межах літаратурна-музычнай гасцёўні  прагучала нямала песень, у аснову якіх былі пакладзены паэтычныя радкі У. Караткевіча. Тэксты некаторых песень вучні ўжо ведалі і нават падпявалі выканаўцам. Падчас праведзення віктарыны вучні замацавалі ўсе цікавыя факты з жыцця і творчасці паэта, якія пачулі падчас мерапрыемства. На маю думку, у нас атрымалася абудзіць  цікавасць  прысутных да славутай постаці Уладзіміра Караткевіча.

         Любая літаратура можа ганарыцца, калі мае свайго Уладзіміра Караткевіча. Без усякага пафасу можна сказаць, што яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

      Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у вучняў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi і мовы.

                                    ФОТОАЛЬБОМ 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.