16 студзеня ў 4 «В» i 3 «Г» класах прайшло мерапрыемства «Запрашаем на вячоркi»
16 студзеня ў 4 «В» i 3 «Г» класах прайшло мерапрыемства «Запрашаем на вячоркi».
З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Асеннімі і зімовымі вечарамі нашы продкі збіраліся ў якой-небудзь хаце і бавілі час за вясёлымі гульнямі, песнямі, танцамі, жартамі, цікавымі размовамі і, зразумела, працай, у асноўным рукадзеллем.
На мерапрыемстве вучні завіталі ў госці да цёткі Васілінкі і дзядзькі Цярэшкі. Дзяўчынкі захапілі з сабой рукадзелле, а хлопчыкі – жарты і вясёлы настрой. Не абыйшлося тут без песень, танцаў і вясёлых гульняў. Нават сапраўдныя музыкі гралі на скрыпачцы і дудзе. На вясёлы смех у хату на вячоркі завіталі дзед і баба са сваім бычком, жартаўнік дзед Цімох з дзіравай торбай, гультай Юрасік, які за звязку абаранкаў згадзіўся такі спяваць і танцаваць. Гаспадары хаты падрыхтавалі для гасцей пачастункі: Цяршка – квас, а Васілінка – смачны пірог. Усе госці разышліся з вячорак з добрым настроем!
Фотоотчёт мероприятия находится здесь.