Сацыяльная адукацыйная ініцыятыва “Чытаем па-беларуску”
2 верасня 2016 года ў межах сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы “Чытаем па-беларуску” з вучнямі 3-х класаў гімназіі сустрэўся акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры – вось галоўная задача праекту.
Ю.Жыгамонт меў зносіны з дзецьмі на роднай мове, расказаў легенду пра ўзнікненне нашай краіны Беларусі, прачытаў на памяць урыўкі з твораў беларускіх паэтаў.
Асобна вядучы спыніўся на дзіцячым літаратурна-мастацкім часопісе “Вясёлка”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца У.Ліпскі. Часопіс уключае вершы і казкі, загадкі і рэбусы, расказвае юным чытачам пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін.
Маленькім вучням вельмі спадабалася сустрэча.